14 мая старшыя выкладчыкі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Праконіна В.У., Храмчанка Т.А. прэзентавалі адкрыццё анлайн-фотавыставы “Усё пачынаецца з сям'і”, прымеркаванай да Міжнароднага дня сям’і.
Гэта ўнікальная онлайн-фотавыстава прысвечана сямейным каштоўнасцям і знаёміць нас з самымі блізкімі і роднымі людзьмі замежных студэнтаў БДУ розных факультэтаў.
На выставе прадстаўлены калажы з цёплых і кранальных сямейных фатаграфій замежных навучэнцаў. Кожная фатаграфія — гэта не проста здымак, а гісторыя жыцця, любові і падтрымкі, якая аб'ядноўвае розныя культуры і традыцыі.
Разважаючы аб важнасці сям'і, студэнты часам дзяліліся вельмі глыбокімі філасофскімі думкамі. Так, напрыклад, студэнтка 3 курса факультэта сацыяльных навук Аманава Маргіяна лічыць, што “90% сямейнага жыцця – гэта крычаць “што?” з розных пакояў. Гэта не пра дрэнны слых, а пра сталую прысутнасць адзін аднаго: звычку быць побач і адчуванне, што дома заўсёды хтосьці свой. Сям'я – гэта не толькі глыбокія гутаркі, але і калі вы настолькі “свае”, што не баіцеся быць шумнымі ці неідэальнымі. Калі нават “што?” гучыць як “я побач”.
Акуніцеся ў атмасферу сямейнай утульнасці і цяпла, зірнуўшы на фатаграфіі, якія нагадаюць аб важнасці сямейнай сувязі ў нашым жыцці.
Запрашаем усіх азнаёміцца з выставай і падзяліць з намі моманты сямейнага шчасця!




BY

