Сэрвісы

Урок-канферэнцыя на тэму “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі”

Урок-канферэнцыя на тэму “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі”

13 мая старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Кіцун Л.С. быў праведзены ўрок-канферэнцыя на тэму “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі” ў групе замежных студэнтаў 3 курса эканамічнага факультэта.

Мэтай урока было пазнаёміць навучэнцаў з памятнымі мясцінамі Беларусі, звязанымі з Вялікай Айчыннай вайной.

Сёння ў Беларусі каля 9 тысяч помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўваходзяць у ваенна-гістарычныя маршруты і экскурсіі, але галоўнае – гэта тое, што яны з'яўляюцца святым месцам шанавання загінуўшых, вечным напамінам аб бясцэннасці міру.

У ходзе заняткаў замежныя студэнты выступілі з прэзентацыямі і падзяліліся інфармацыяй аб архітэктурна-скульптурным комплексе “Мінск - горад-герой”, мемарыяле “Хатынь”, мемарыяльных комплексах “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Курган Славы”, “Буйніцкае поле”, “Зямлянка”, “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”, “Кацюша”, “Прарыў”, “Лоеў”, “Памяць”, “Шаўлічы”, “Трасцянец”, пра мемарыял “Яма”, прысвечаны ахвярам Халакосту, “Дзецям – ахвярам вайны” і інш. Таксама навучэнцы задавалі пытанні, дзяліліся сваімі ўражаннямі.

У канцы занятку будучыя эканамісты зрабілі выснову аб тым, што важна і неабходна захоўваць памяць аб героях і ахвярах вайны для зацвярджэння гістарычнай праўды, выхавання памяці і павагі. Мемарыяльныя комплексы Беларусі – гэта не проста архітэктурныя збудаванні. Гэта жывая гісторыя, якая “дыхае” і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Яны аб'ядноўваюць людзей незалежна ад нацыянальнасці і рэлігіі, фармуюць агульную нацыянальную самасвядомасць і пачуццё прыналежнасці да адной вялікай сям'і.

ph150520263456787656765.jpg

ph1505202634567966979.jpg

ph150520263456798798857.jpg

ph1505202689765434656787.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image