12 мая студэнты 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» разам з куратарам групы старшым выкладчыкам кафедры беларускага мовазнаўства А.А.Радзевічам наведалі прэзентацыю першага зборніка выбраных твораў у трох кнігах «Радзіму зберажы...» лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Міжнароднага конкурсу «Сто лепшых кніг свету», аднаго з самых значных і знакавых паэтаў сучаснай Беларусі Міхася Башлакова.
Ва ўтульнай зале Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы адбылося сапраўднае свята паэзіі, аздобленае жывой музыкай баяна і цымбалаў. Галоўным на гэтым свяце была паэзія Міхася Башлакова – меладычная, шчырая, адкрытая... І, канечне, сам аўтар, які адразу захапіў усіх сваёй энергетыкай, эмацыянальнасцю, яскравай грамадзянскай пазіцыяй, заклапочанасцю лёсам Радзімы, беларускай мовы, нацыянальнай культуры.






BY

