25 мая, у дзень філолага, выкладчыкі кафедры раманскага мовазнаўства Людміла Сяргееўна Мельнікава і Арцём Вадзімавіч Сакалоў разам са студэнтамі італьянскага аддзялення арганізавалі творчую гасцёўню “Mosaico musicale con la filologia italiana”.
У гэты майскі вечар удалося стварыць утульны куток Італіі з атмасферай сапраўднай dolce vita: з музыкай, лёгкасцю, цёплымі зносінамі, сумеснымі спевамі, дэгустацыяй класічных італьянскіх прадуктаў и нават танцамі.
У рамках гасцёўні адбыўся справаздачны канцэрт студэнцкай капэлы “Belcoro”. Студэнты (канцэртны хор – 20 чалавек) выканалі 2 папуры, кожнае з якіх уключала 6 кампазіцый на самыя розныя тэмы: эмоцыі і пачуцці, патрыятызм, прырода, чалавечыя характары і ўзаемаадносіны.
Гасцям была прапанавана мазаіка пацешных інтэрактыўных заданняў: студэнтка 1-га курса Юлія Коўнер падрыхтавала займальную віктарыну з трох узроўняў, пераможцамі якой стала каманда студэнтаў 3-га курса; усе разам удзельнікі вечара выканалі пад караоке дзве мілыя песенькі аб прадстаўніках сямейства каціных (“La gatta” і “Quarantaquattro gatti”); затым рушыў услед ненадакучлівы дыдактычны складнік – азнаямленне з лексіка-семантычнай групай 'strumenti musicali'. А пасля дэгустацыі італьянскіх алівак і olio extra vergine di oliva некаторыя ўдзельнікі гасц гасцёўні старанна спальвалі калорыі на імправізаваным танцпляцы.
Студэнты і выкладчыкі кафедры, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, атрымалі выдатную магчымасць адцягнуцца ад штодзённасці і правесці час у кампаніі людзей, закаханых у італьянскую культуру, адпачыць і набрацца сіл перад сесіяй.
Спадзяемся, што творчая гасцёўня “Mosaico musicale con la filologia italiana” стане традыцыйнай сустрэчай калег і студэнтаў на філалагічным факультэце.







BY

