19.06.2026 выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Г.В. Гуляй, Ю.А. Жукава, П.В. Бурдыка і студэнты 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі патрыятычнае мерапрыемства, накіраванае на ўмацаванне гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў «Трагедыя і памяць: погляд скрозь пакаленні».
Мэта круглага стала – фарміраванне ў студэнтаў аб'ектыўнай гістарычнай свядомасці, пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці і павагі да подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікам мерапрыемства былі прадстаўлены архіўныя дакументы, а таксама фота- і відэаматэрыялы, якія расказваюць аб трагедыі спаленых вёсак і лёсах вязняў. Кожны ўдзельнік усвядоміў маштабы трагедыі беларускага народа ў перыяд акупацыі. Дзеці падтрымалі неабходнасць захавання памяці аб загінуўшых героях, ахвярах канцлагераў і спаленых вёсак Беларусі.
Студэнты прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытання важнасці перадачы гэтай памяці ад пакалення да пакалення, выказалі сваё меркаванне аб тым, які ўклад сучасная моладзь можа ўнесці ў захаванне гістарычнай праўды. Падчас абмеркавання студэнты прадэманстравалі ўсвядомленае разуменне таго, як гістарычнае мінулае ўплывае на сучаснасць, падзякавалі выкладчыкам за магчымасць асэнсаваць гераізм беларускага народа і ацанілі важнасць супрацьдзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі.







BY 
