18.06.2026 у рамках патрыятычнага выхавання старшым выкладчыкам кафедры германскага мовазнаўства Л.М. Дрозд і дацэнтам М.Л. Савасцюк праведзена мерапрыемства «Адкрыты дыялог «Боль і памяць беларускай зямлі» са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці «Усходняя філалогія».
Мэта мерапрыемства – фарміраванне пачуцця патрыятызму, павагі да подзвігу продкаў, разумення важнасці захавання гістарычнай памяці і недапушчэння скажэння гістарычных фактаў аб Вялікай Айчыннай вайне; развіццё крытычнага мыслення, умення супрацьстаяць фальсіфікацыі гісторыі і фэйкам.
Мерапрыемства праходзіла ў форме адкрытага дыялогу. Студэнты прадставілі прэзентацыі, прысвечаныя стратам і ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама распавялі пра творы мастацтва, што захоўваюць у сабе памяць пра вайну. Адбылася гутарка, падчас якой студэнты разважалі пра небяспеку распаўсюджвання фэйкавай інфармацыі аб важных гістарычных падзеях ў гісторыі дзяржавы, а таксама пра ролю твораў мастацтва ў захаванні гістарычнай памяці.


BY

