Дэканат філалагічнага факультэта ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні “Месяца першакурсніка” арганізаваў сустрэчу “Ты студэнт: як пабудавана вучоба”. У рамках дадзенага мерапрыемства намеснік дэкана М.М.Хмяльніцкі прачытаў лекцыю, на якой расказаў філолагам-пачаткоўцам аб нарматыўна-прававой базе, пазнаёміў іх з графікам, кантрольнымі кропкамі і спецыфікай адукацыйнага працэсу на 1 курсе, пракаментаваў асноўныя палажэнні Правілаў атэстацыі студэнтаў пры засваенні зместу праграм вышэйшай адукацыі, модульна-рэйтынгавай сістэмы ацэнкі ведаў навучэнцаў па вучэбнай дысцыпліне, модулю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Таксама ўвага студэнтаў была акцэнтавана на наступствах пропускаў, няяўкі на экзамен (залік), кантрольныя мерапрыемствы без уважлівай прычыны. У заключэнне сустрэчы прадстаўнікі дэканата адказалі на пытанні першакурснікаў.



BY

