19 верасня 2026 года старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Шаўчук В.В. правяла інтэрактыўныя навукова-тэатралізаваныя заняткі, прымеркаваныя да Дня астраноміі, у якім удзельнічалі замежныя студэнты 1 курса фізічнага факультэта БДУ.
Мерапрыемства сумяшчала ў сабе элементы тэатралізацыі і навуковай дыскусіі. У першай частцы заняткаў студэнты Мірхусейнаў Рэмезанхан Атаджанаў Джошгун, Даўлетгелдыеў Перман, Сарыева Айсенем і Гаўшакоў Эзіз пазнаёмілі прысутных з гісторыяй і традыцыямі Дня астраноміі: распавялі пра вытокі свята, асаблівасці выбару даты яго правядзення, а таксама пра тое, як яно адзначаласяся ўпершыню.
У другой частцы заняткаў студэнты Ілмырадава Марал, Эрэмедава Айджахан, Гылыджава Гулрух і Хаджаняпесава Айшат прадставілі тэатралізацыю беларускай народнай казкі “Чаму месяц без вопраткi ходзіць”.
Напрыканцы заняткаў студэнты Чарыева Артыкгул, Няпесава Мая, Чарыева Медынэ, Атабайеў Душам, Ібрагімава Мерджэн, Атаджанаў Джошгун і Акмырадава Гулалек расказалі пра фізічную прыроду астранамічных з'яў, далi навуковае тлумачэнне казачнаму сюжэту.
Заняткі прайшлі ў творчай і сяброўскай атмасферы. Інтэрактыўны фармат мерапрыемства не толькі дапамог студэнтам-першакурснікам пераадолець моўны бар'ер, пашырыць слоўнікавы запас, развіць навыкі публічных выступленняў на рускай мове, але і дазволіў ім пазнаёміцца з беларускім фальклорам праз прызму дакладных навук.











BY

