Сэрвісы

Агульнаўніверсітэцкі адкрыты конкурс творчых работ «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць», прысвечаны 105-годдзю БДУ

Агульнаўніверсітэцкі адкрыты конкурс творчых работ  «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»,  прысвечаны 105-годдзю БДУ

Кафедра класічнай філалогіі запрашае ўсіх зацікаўленых антычнай гісторыяй і культурай прыняць удзел у нашым традыцыйным Агульнаўніверсітэцкім адкрытым конкурсе творчых работ «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць».

Канкурсантам прапаноўваюцца наступныя намінацыі: «Паэзія и пераклад», «Празаічны тэкст», «Эсэ», «Малюнак», «3D-малюнак», «Графіка», «Плакат», «Прыкладная творчасць». Навучэнцы школ, гімназій і каледжаў могуць прыняць удзел у конкурсе ў намінацыі «Знаёмства з Антычнасцю», падрыхтаваўшы работы на антычную тэматыку ў любым з прапанаваных вышэй жанраў.

Творчыя работы прымаюцца да 30 лістапада 2026 года на кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 208) або праз электронную пошту  Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Конкурс накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне антычнай спадчыны, а таксама на выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру. Больш падрабязна з гісторыяй конкурсу можна пазнаёміцца на партале «Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі».

З Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы

або праз QR-код:

ph0210202619273987293891.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image