22–23 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца XI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская мова: сістэма і функцыянаванне», прымеркаваная да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 100-годдзя прафесара П. П. Шубы і 60-годдзя кафедры рускай мовы.
Абмеркаванне пытанняў на канферэнцыі пройдзе па наступных навуковых і вучэбна-метадычных напрамках: руская мова ў дыяхранічным аспекце, традыцыйныя і новыя падыходы ў лексікалогіі і лексікаграфіі, актуальныя пытанні анамастыкі, граматычныя катэгорыі сучаснай рускай мовы (функцыянальны і прагматычны аспекты), філалігічны аналіз тэксту, руская мова ў супастаўленні з роднаснымі і няроднаснымі мовамі, новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы.
У навуковым форуме прымуць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, В'етнама, Кітая, Ірана.
Арганізатарам канферэнцыі з'яўляецца кафедра рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ.


BY

