Сэрвісы

XI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская мова: сістэма і функцыянаванне», прымеркаваная да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 100-годдзя прафесара П. П. Шубы і 60-годдзя кафедры рускай мовы

XI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская мова: сістэма і функцыянаванне», прымеркаваная да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 100-годдзя прафесара П. П. Шубы і 60-годдзя кафедры рускай мовы

22–23 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца XI Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская мова: сістэма і функцыянаванне», прымеркаваная да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 100-годдзя прафесара П. П. Шубы і 60-годдзя кафедры рускай мовы.

Абмеркаванне пытанняў на канферэнцыі пройдзе па наступных навуковых і вучэбна-метадычных напрамках: руская мова ў дыяхранічным аспекце, традыцыйныя і новыя падыходы ў лексікалогіі і лексікаграфіі, актуальныя пытанні анамастыкі, граматычныя катэгорыі сучаснай рускай мовы (функцыянальны і прагматычны аспекты), філалігічны аналіз тэксту, руская мова ў супастаўленні з роднаснымі і няроднаснымі мовамі, новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы.

У навуковым форуме прымуць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, В'етнама, Кітая, Ірана.

Арганізатарам канферэнцыі з'яўляецца кафедра рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.