Кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб пачатку правядзення Еўразійскага конкурсу эсэ на англійскай мове "Erudite – 2026".
Тэма эсэ для прадстаўлення на конкурс – «We make a living by what we get, but we make a life by what we give» – «Дайце жанчыне магчымасць праявіць сябе, і яна зменіць свет».
Конкурс прымеркаваны да аб'яўленага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь «Году беларускай жанчыны».
Мэта правядзення конкурсу – папулярызацыя ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства, арганізацыя платформы для абмену думкамі студэнтаў розных краін, стварэнне ўмоў для іх інтэлектуальнай і творчай самарэалізацыі, паляпшэння ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты спецыяльнасцей філалагічнага профілю (асноўная замежная мова – англійская, кваліфікацыя – выкладчык, перакладчык, спецыяліст у сферы міжкультурнай камунікацыі і інш.) устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
Конкурс пройдзе ў вочна-завочным фармаце з 01.11 па 23.12.2026.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 30 лістапада 2026 года падаць у Аргкамітэт адным файлам заяўку з тэкстам эсэ на электронны адрас
17 снежня 2026 года журы вызначыць пяць пераможцаў конкурсу ў трох намінацыях: "The Best Essay" (галоўная намінацыя конкурсу) – I, II, III месцы; "The Language Expert"; "The Most Logical Essay".
Работы пераможцаў і вынікі конкурсу будуць размешчаны на афіцыйным сайце конкурсу, дыпломы ўручаны на афіцыйнай цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў. Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб яго правядзенні, узнагародах і патрабаваннях да эсэ можна тут.


BY

