Сэрвісы

На філалагічным факультэце БДУ пройдзе Еўразійскі конкурс эсе на англійскай мове «Erudite – 2026»

На філалагічным факультэце БДУ пройдзе  Еўразійскі конкурс эсе на англійскай мове  «Erudite – 2026»

Кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб пачатку правядзення Еўразійскага конкурсу эсэ на англійскай мове "Erudite – 2026".

Тэма эсэ для прадстаўлення на конкурс – «We make a living by what we get, but we make a life by what we give» – «Дайце жанчыне магчымасць праявіць сябе, і яна зменіць свет».

Конкурс прымеркаваны да аб'яўленага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь «Году беларускай жанчыны».

Мэта правядзення конкурсу – папулярызацыя ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства, арганізацыя платформы для абмену думкамі студэнтаў розных краін, стварэнне ўмоў для іх інтэлектуальнай і творчай самарэалізацыі, паляпшэння ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты спецыяльнасцей філалагічнага профілю (асноўная замежная мова – англійская, кваліфікацыя – выкладчык, перакладчык, спецыяліст у сферы міжкультурнай камунікацыі і інш.) устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін.

Конкурс пройдзе ў вочна-завочным фармаце з 01.11 па 23.12.2026.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 30 лістапада 2026 года падаць у Аргкамітэт адным файлам заяўку з тэкстам эсэ на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

17 снежня 2026 года журы вызначыць пяць пераможцаў конкурсу ў трох намінацыях: "The Best Essay" (галоўная намінацыя конкурсу) – I, II, III месцы; "The Language Expert"; "The Most Logical Essay".

Работы пераможцаў і вынікі конкурсу будуць размешчаны на афіцыйным сайце конкурсу, дыпломы ўручаны на афіцыйнай цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў. Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб яго правядзенні, узнагародах і патрабаваннях да эсэ можна тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.