Сэрвісы

XIII Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай»

XIII Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай»

23 кастрычніка 2026 г. на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся XIII Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай». Фармат семінара дазволіў сабраць лепшых русістаў Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць русскую мову замежным студэнтам ў вышэйшых навучальных установах.

Мадэратар семінара – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вераніка Станіславаўна Ціхановіч.

 Адкрыў семінар загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, дацэнт Сяргей Іванавіч Лебядзінскі. Даклад быў прысвечаны развіццю і станаўленню стратэгічнай лінгвадыдактыкі як новага напрамку ў лінгвістычнай навуцы і праблеме варыятыўнага выбару стратэгій авалодання мовай у залежнасці ад кагнітыўных стыляў.

Вялікую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў выклікалі прэзентацыя і даклад старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта БДУ Таццяны Аляксандраўны Храмчанка, прысвечаны прэзентацыі трэцяй часткі вучэбнага дапаможніка па тэорыі і практыцы перакладу, якая ўключае 4 модуля на 3 мовах (рускай, англійскай і кітайскай); даклад і прэзентацыя па выкарыстанні сюжэтных малюнкаў на занятках па рускай мове як замежнай (на матэрыяле карыкатур Херлуфа Бідструпа) кандыдата філалагічных навук, дацэнта Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя і.Канта (РФ) Віялеты Вадзімаўны Зубчанкі; даклад выкладчыка Аліны Сяргееўны Паўловіч, у якім яна прадставіла увазе вынікі сваёй працы на курсах рускай мовы як замежнай з пачаткоўцамі з дапамогай выкарыстання ралевых гульняў.

У межах семінара ажыццяўлялася работа 6 секцый:

 - сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай;

- дыскурсіўны метад у навучанні рускай мове як замежнай;

- кагнітывізм ў навучанні рускай мове як замежнай;

 - IT-падыходы да моўнай падрыхтоўкі;

- адукацыйныя стандарты ў выкладанні курса рускай мовы як замежнай;

 - руская мова ў сучаснай адукацыйнай прасторы: тэндэнцыі і перспектывы.

Усяго ў рабоце семінара прынялі ўдзел 20 спецыялістаў у галіне лінгвадыдактыкі, тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі.

Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі адзначылі, што гэты фармат навуковай і метадычнай работы неабходны для далейшага развіцця беларускай метадычнай школы выкладання рускай мовы як замежнай.

Па выніках семінара будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў «Лінгвадыдактыка».

ph271020269127398729837.jpg

ph27102026182738791873.jpg

ph27102026912738721.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image