Сэрвісы

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Антычная культура і славянскі свет" (VII Супруноўскія чытанні)

22-23 кастрычніка на філалагічным факультэце БДУ адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя "Антычная культура і славянскі свет" (VII Супруноўскія чытанні), прысвечаная памяці прафесара А.Я. Супруна.

Канферэнцыя была арганізавана кафедрамі тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства і класічнай філалогіі.

Працу канферэнцыі адкрыў пленарны даклад акадэміка Інстытута рускай мовы імя Вінаградава РАН Ю.Д. Апрэсяна. У працы дзвюх секцый "Класіка, славістыка, традыцыя" і "Рэцэпцыя антычнай культуры ў славянскім арэале" ўзялі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне славістыкі і класічнай філалогіі з Аўстрыі (А.Крэчмер), Германіі (Г. Хеншэль, П. Цэлер), Італіі (В.Тамяльеры), Літвы (С.Цемчынас), Польшчы (Р. Сухарскі), Расіі (Ю.Дз. Апрэсян, А.Л. Беразовіч, А.М. Бялоў), Украіны (С.М. Лучканін),  Чэхіі (А. Бранднэр) і іншыя.

{gallery}Cuprun{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.