Ці можна адправіцца ў старажытную Індыю, не пакідаючы ўніверсітэцкай аўдыторыі? Яшчэ як! Асабліва калі ў якасці даведнікаў узяць тэксты сярэднявечнай эпохі.
6 лістапада на філалагічным факультэце БДУ ў межах праекта кафедры рускай літаратуры «Нянудная літаратура» адбыліся заняткі ў форме каворкінга «Індыя: паміж фактам, фікцыяй і цудам». Яго ўдзельнікамі сталі студэнты 5-й і 6-й груп першага курса спецыяльнасці «Руская філалогія», а таксама госці факультэта – удзельнікі праекта «Студэнт на тыдзень».
Заняткі правяла кіраўнік праекта «Нянудная літаратура» - дацэнт кафедры рускай літаратуры Л. В. Камлюк-Ярашэнка.
Удзельнікам трэба было не проста пазнаёміцца з сярэднявечнымі ўяўленнямі пра Індыю, а правесці сапраўднае літаратуразнаўчае расследаванне: высветліць, якім чынам адна і тая ж краіна ператвараецца ў зусім розныя мастацкія вобразы.
Матэрыялам для даследавання сталі чатыры помнікі пісьменства, папулярныя на Русі: «Аповесць пра Варлаама і Іасафа» - адзін з найбольш распаўсюджаных твораў сярэднявечнай сусветнай літаратуры, які прыйшоў у славянскія літаратуры ў перакладах з грэчаскай мовы ў другой палове XI — пачатку XII ст.; «Сказанне пра Індыйскае царства» - пасланне-містыфікацыя, якое ўзыходзіць да лацінскай крыніцы XII ст. і атрымала распаўсюджанне ў старажытнарускай кніжнасці ў XIII–XIV ст.; «Слова пра рахманаў і пра дзівоснае іх жыццё» - сацыяльная ўтопія, якая ўзыходзіць да антычна-візантыйскай традыцыі і атрымала арыгінальнае асэнсаванне ў рэдакцыі Ефрасіна Белазерскага (другая палова XV ст.); а таксама падарожныя запісы вандроўніка і купца Афанасія Нікіціна «Хаджэнне за тры моры» (1468–1474 гг.).
Удзельнікі літаратурнай экспедыцыі па ананімных фрагментах вызначалі творы, распазнавалі жанравыя прыкметы, шукалі ў тэкстах доказы сваіх меркаванняў.
Затым пачаліся эксперыменты са зменай літаратурнай оптыкі. Як выглядаў бы рускі падарожнік вачыма жыхара сярэднявечнай Індыі? Што расказаў бы пра царства не магутны ўладар, а незалежны назіральнік? Як змяніўся б вобраз ідэальнага народа, калі б пра яго жыццё распавядаў адзін з яго прадстаўнікоў?
Самым нечаканым этапам стала «Алхімія жанру». Удзельнікам трэба было пераўтварыць мастацкія тэксты, захаваўшы зыходную сітуацыю, але змяніўшы пазіцыю назіральніка, ацэнку і спосаб апавядання. Назіранні купца ператвараліся ў сказанні пра дзівосную краіну, легендарныя багацці – у прадмет практычнага апісання, а гісторыі духоўных выпрабаванняў – у падарожныя нататкі.
Гэтыя эксперыменты дазволілі выявіць галоўнае: жанр не проста вызначае форму апавядання – ён задае асаблівы спосаб бачыць, тлумачыць і ацэньваць свет.
Асаблівую атмасферу літаратурнай экспедыцыі стваралі тэматычныя карткі, стылізаваныя пад сярэднявечныя рукапісы, маляўнічыя ілюстрацыі і фігуркі індыйскіх сланоў – сімвалы падарожжа ў загадкавую краіну. Дзякуючы гэтым дэталям даследчая праца ператварылася ў захапляльную інтэлектуальную гульню.
Аднак за гульнявой формай стаялі цалкам сур’ёзныя літаратуразнаўчыя задачы: навучыцца адрозніваць фактуальнае ад фікцыянальнага, аналізаваць пазіцыю апавядальніка, выяўляць жанравыя асаблівасці тэксту і зразумець, якім чынам літаратура стварае ўласную карціну рэчаіснасці.
І самае важнае – менавіта ў гэтым і заключаецца галоўны прынцып праекта «Нянудная літаратура»: не проста даведвацца пра нешта новае ў літаратуры, а самастойна даследаваць, эксперыментаваць, спрачацца, адкрываць нечаканыя сэнсы і пераконвацца, што нават сярэднявечны тэкст можа стаць прасторай сучасных інтэлектуальных прыгодаў.
Водгукі ўдзельнікаў:
Дар’я Скавінская, удзельнік праекта «Студэнт на тыдзень»: «В рамках проекта я посетила занятие по древнерусской литературе, которое оставило исключительно положительное впечатление и позволило погрузиться в студенческую атмосферу. Как участник проекта «Студент на неделю», я ожидала классической лекции, но формат оказался гораздо более живым и вовлекающим. Студенты БГУ и преподаватель приняли меня очень тепло, внимательно выслушивали идеи и помогали включиться в обсуждение. Благодаря этому я поняла, что изучение литературы на филфаке БГУ – это живой, захватывающий диалог и совместный поиск смыслов. Проект «Студент на неделю» окончательно влюбил меня в этот факультет!»
Алена Каралёва, студэнтка: «Было интересно рассмотреть образ Индии с разных сторон в литературе, сравнить его, а также познакомиться с новыми произведениями и обсудить их. Особенно запомнилось то, как мы переделывали текст от лица другого человека и пытались проверить критерии достоверности. По моему мнению, это помогло понять и более подробно разобрать произведение».
Вераніка Антоненка, студэнтка: «Практическое занятие оставило очень яркое впечатление. Работа в группах позволила не просто прочитать текст, а по-настоящему в него погрузиться: мы сравнивали особенности произведений разных жанров, разбирали карточки с заданиями и анализировали отрывки из текстов с разных ракурсов. Особый шарм занятию придала атрибутика: статуэтки слонов в индийском стиле мгновенно создали нужную атмосферу и помогли почувствовать ту самую «загадочную Индию», которую открывал для себя тверской купец. Такой формат - с живым обсуждением, наглядными материалами и командной работой - сделал сложные вопросы средневековой книжности понятными и увлекательными».





BY

