ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ!
Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае Вас прыняць удзел у рабоце круглага стала «АКАДЭМІЧНАЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА: УЧОРА І СЁННЯ», прысвечанага 105-годдзю БДУ і 30-годдзю Савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Мерапрыемства пройдзе 18 снежня 2026 г. у змяшаным фармаце па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.
МЭТА КРУГЛАГА СТАЛА – абмеркаванне актуальных вектараў развіцця сучаснага літаратуразнаўства ў кантэксце глабальных і нацыянальных культурных працэсаў, ролі саветаў па абароне дысертацый у развіцці айчыннага і замежнага літаратуразнаўства, асэнсаванне вынікаў дзейнасці Савета Д 02.01.12 за тры дзесяцігоддзі, а таксама векавых традыцый акадэмічнай літаратуразнаўчай школы БДУ.
АГУЛЬНАЯ ПРАБЛЕМАТЫКА КРУГЛАГА СТАЛА: станаўленне і развіццё літаратуразнаўчай навукі ў БДУ (1921–2026); 30 гадоў Савету Д 02.01.12: вынікі і перспектывы; тэксталогія і тэорыя літаратуры ў XXI стагоддзі; гісторыя нацыянальных літаратур; літаратуразнаўства і адукацыйны працэс; пераемнасць у літаратуразнаўчай навуцы.
Поўная інфармацыя ў прымацаваным файле/ па спасылцы
Аргкамітэт


BY

