Сэрвісы

Як вярнуць радасць жыцця ў пахмурныя дні: на кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ прайшоў трэнінг па барацьбе з восеньскай дэпрэсіяй

Як вярнуць радасць жыцця ў пахмурныя дні: на кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ прайшоў трэнінг па барацьбе з восеньскай дэпрэсіяй

11 лістапада 2026 года для замежных студэнтаў спецыяльнасці «Руская філалогія» адбыліся заняткі-трэнінг на тэму «Як справіцца з восеньскай дэпрэсіяй?», арганізаваны псіхолагам філалагічнага факультэта Анастасіяй Камоска і куратарам 21 групы 2 курса Кацярынай Лексінай.

З надыходам халадоў і скарачэннем светлавога дня многія сутыкаюцца з заняпадам сіл, апатыяй і зніжэннем настрою. Галоўнай мэтай сустрэчы стала не проста абмеркаванне прычын сезоннай хандры, але і навучанне ўдзельнікаў простым і эфектыўным інструментам самадапамогі.

У ходзе трэнінгу ўдзельнікі разабраліся, чым звычайная сезонная стомленасць адрозніваецца ад клінічнай дэпрэсіі і калі трэба звярнуцца да спецыяліста; асвоілі экспрэс-тэхнікі зняцця эмацыйнага напружання і трывожнасці; склалі індывідуальны «план рэсурснага стану» на асенне-зімовы перыяд; даведаліся, як наладзіць рэжым сну, харчавання і фізічнай актыўнасці для падтрымання ўзроўню энергіі.

«Восеньская маркота – гэта натуральная рэакцыя арганізма на недахоп сонца і змену біярытмаў. Важна не крытыкаваць сябе за зніжэнне прадуктыўнасці, а навучыцца беражліва падтрымліваць сваю псіхіку. Нават невялікія штодзённыя звычкі здольныя кардынальна змяніць эмацыйны фон», – адзначыла псіхолаг Анастасія Камоска.

Заняткі прайшлі ў фармаце жывога дыялогу і інтэрактыўных практыкаванняў. Кожны госць атрымаў памятку з практычнымі рэкамендацыямі, якія лёгка прымяняць у паўсядзённым жыцці.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра прыкладной лінгвістыкі.

1111p2026p1.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.