Сэрвісы

Круглы стол «Знакамітыя жанчыны Беларусі»

Круглы стол «Знакамітыя жанчыны Беларусі»

12.11.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Н.А. Мятліцкая і студэнты 3 курса 9 групы спецыяльнасці «рамана-германская (англійская) філалогія» правялі круглы стол на тэму «Знакамітыя жанчыны Беларусі», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.

Мэта мерапрыемства – павышэнне дасведчанасці студэнтаў аб укладзе беларускіх жанчын у нацыянальную і сусветную культуру, мастацтва, навуку, спорт, а таксама павышэнне нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця гонару за родны беларускі народ.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце круглага стала, што дазволіла ўсім удзельнікам уключыцца ў абмеркаванне тэмы. Кожны ўдзельнік без цяжкасцей змог назваць імёны жанчын, якія праславілі нашу краіну ў той ці іншай галіне навукі, культуры, грамадскай дзейнасці. У ходзе сустрэчы студэнты таксама выканалі заданні віктарыны, звязаныя з вядомымі прадстаўніцамі нашай айчыны як з гістарычнага мінулага, так і сучаснасці. Вынікі віктарыны паказалі даволі высокі ўзровень дасведчанасці студэнтаў па гэтай тэме.

Мерапрыемства дазволіла прыцягнуць увагу студэнтаў да нацыянальных каранёў, айчынным дасягненням, а таксама да значнай ролі жанчын у розных сферах жыцця нашай краіны.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.