Сэрвісы

«Слова за слова»: інтэлектуальная гульня аб'яднала замежных студэнтаў

«Слова за слова»: інтэлектуальная гульня аб'яднала замежных студэнтаў

12 лістапада на філалагічным факультэце прайшла традыцыйная інтэлектуальная гульня «Слова за слова», прымеркаваная да Дня нараджэння БДУ і Дня нараджэння філалагічнага факультэта. Ужо трэці год запар мерапрыемства становіцца пляцоўкай для дэманстрацыі ведаў, моўнай кемлівасці і каманднага духу.

У гульні прынялі ўдзел каманды замежных студэнтаў з Кітая і Туркменістана (1–4 курсы напрамку «Руская філалогія»). Тэматыка ахоплівала рускую мову і літаратуру, а таксама пытанні ўніверсітэцкай адукацыі – удзельнікі змагаліся з лінгвістычнымі галаваломкамі і творчымі заданнямі, трэніруючы дакладнасць фармулёвак на рускай мове.

Ключавую ролю ў арганізацыі адыграла кафедра прыкладной лінгвістыкі, а непасрэдным куратарам мерапрыемства выступіла старшы выкладчык Марына Уладзіміраўна Дубень.

Важная мэта гэтага мерапрыемства – пераадоленне моўнага бар'ера і развіццё навыкаў публічнай камунікацыі: у добраахвотным спаборніцкім фармаце студэнты вучацца хутка і дакладна фармуляваць думкі, аргументаваць адказы і працаваць у камандзе. Акрамя таго, гульня накіравана на прафесійнае станаўленне будучых філологаў: яна дапамагае умацаваць прадметную эрудыцыю, развіць лінгвістычную кемлівасць і сфарміраваць устойлівую матывацыю да вывучэння мовы праз захапляльны інтэлектуальны фармат.

Кафедра прыкладной лінгвістыкі плануе працягваць добрую традыцыю ў наступным годзе.

ph201120269127398172397.jpg

ph20112026192739172373.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.