Сэрвісы

Справаздача аб працы Х Шырмаўскіх чытанняў

Арганізатарам канферэнцыі выступіў філалагічны факультэт у складзе кафедры тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Фалькларыстыка" і кабінета-музея беларускай народнай культуры.

У склад Аргкамітэта Чытанняў увайшлі:

старшыня - В. П. Рагойша, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ

сустаршыня - В. С. Новак, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф. Скарыны

члены аргкамітэта - Р. М. Кавалёва, к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ; Т. А. Марозава, к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ; В. В. Прыемка, к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ; Т. В. Лук'янава, к.ф.н., навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ; Г. М. Шваба, загадчык кабінета-музея беларускай народнай культуры пры кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ.

Заяўкі на ўдзел у Чытаннях падалі 90 чалавек, што стала сапраўдным рэкордам ва ўсёй 10-гадовай гісторыі Шырмаўскіх чытанняў. У рабоце пленарнага пасяджэння і секцый узялі ўдзел 46 выступоўцаў - студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і навуковых работнікаў з 5-ці ВНУ рэспублікі (БДУ ў складзе філалагічнага факультэта, гістарычнага факультэта і міжуніверсітэцкай кафедры псіхалогіі, БДПУ імя М. Танка ў складзе факультэта эстэтычнай адукацыі, факультэта беларускай і рускай філалогіі і міжуніверсітэцкай кафедры тэорыі і гісторыі культуры, БДУКМ у складзе факультэта традыцыйнай народнай культуры і сучаснага мастацтва, БДАМ у складзе кабінета народнай музыкі, ГДУ імя Ф. Скарыны ў складзе філалагічнага факультэта) і двух навуковых інстытутаў (ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі і Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), у тым ліку 10 іншагародніх удзельнікаў.

Пленарнае пасяджэнне Х Шырмаўскіх чытанняў было адкрыта мастацкім прывітаннем ад студэнтаў БДУКМ на чале з іх кіраўніком, загадчыкам кафедры этналогіі і фальклору, кандыдатам культуралогіі, дацэнтам Вячаславам Віктаравічам Калацэем, якія на беларускіх дудах выканалі нацыянальна адметную музычную кампазіцыю.

Далей з віншавальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей Х Шырмаўскіх чытанняў звярнуліся:

Іван Сямёнавіч Роўда, дэкан філалагічнага факультэта БДУ, д.ф.н., прафесар;

Вячаслаў Пятровіч Рагойша, загадчык кафедры тэорыі літаратуры, д.ф.н., прафесар;

Дзмітрый Аляксандравіч Вайтовіч, к.т.н., загадчык аддзела НДРС НДЧ-ГУН БДУ.

Пра гісторыю Шырмаўскіх чытанняў расказала адна з ідэйных натхняльнікаў арганізацыі Чытанняў, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ, к.ф.н., дацэнт Рыма Мадэстаўна Кавалёва. Экскурс у жыццёвы і творчы шлях Рамана Рыгоравіча Шырмы, у чый гонар і ладзяцца Чытанні, ажыццявіў галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаартуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук Арсен Сяргеевіч Ліс.

Было заслухана 2 навуковыя даклады. Першы з іх - "Культуралагічныя інтэнцыі дзейнасці Рыгора Шырмы" - падрыхтаваў прафесар кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ, доктар філасофскіх навук, прафесар Энгельс Канстанцінавіч Дарашэвіч. Другі - "Постаць і дзейнасць Рыгора Шырмы на старонках зборніка навуковых артыкулаў "Фалькларыстычныя даследаванні" - зачытала загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф. Скарыны, д.ф.н., прафесар Валянціна Станіславаўна Новак.

На заключэнне прагучала мастацкае прывітанне ад студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" і "Класічная філалогія" філалагічнага факультэта БДУ: хлопцы і дзяўчаты выканалі старажытную беларускую баладу.

Працавала 4 секцыі.

Секцыя 1 "Фальклор у культуразнаўчым і лінгвістычным аспектах" у складзе:

падсекцыі І (старшыня - д. філасофскіх навук, прафесар, прафесар кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ Э. К. Дарашэвіч, сакратар - студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» філалагічнага факультэта БДУ Н. Канабеева), на якой прысутнічала 10 чалавек. Сярод выступіўшых найбольшую цікавасць выклікалі даклады Калацэя Вячаслава, кандыдата культуралогіі, дацэнта, загадчыка кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ "Рыгор Шырма як збіральнік фальклору, тэарэтык і метадолаг палявых даследаванняў", Канабеевай Надзеі, студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Руская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ "Праблемы сістэмнага аналізу кіно на фальклорнай аснове з пункту погляду філасофіі Ж. Дэлёза" і Саўкінай Вольгі, магістранта кафедры этналогіі і фалькларыстыкі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ імя М. Танка "Мір і Мірскі замак у фальклорных крыніцах";

падсекцыі ІІ (старшыня - к.ф.н., навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Т. В. Лук'янава, сакратар - студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» філалагічнага факультэта БДУ Р. Карахоева), у якой выступілі 8 чалавек. Сярод самых цікавых дакладаў удзельнікі секцыі адзначылі выступленні Ермаковай дзіяны, студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Руская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ "Вобразы мацярынства ў сучаснай жаночай паэзіі: рэтрансляцыя архаічных уяўленняў і новыя культурныя традыцыі", Зубар Ірыны, вядучага таваразнаўцы магазіна «Кнігарня Эўрыка» "Рэпрэзентацыя нацыянальнага фальклору, адрасаваная дзецям, у рамках кніжнай рэкламнай радыёакцыі: комплексны падыход", Фраленковай Вольгі, студэнткі 4 курса факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ імя М. Танка "Маці-заступніца ў беларускай культурнай традыцыі" і Русецкага Сяргея, выкладчыка кафедры гуманітарных дысцыплін БД Акадэміі мастацтваў "Традыцыі гасціннасці ў тэкстах песень са збораў беларускіх фалькларыстаў ХХ ст.".

Секцыя 2 "Традыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка" ў складзе:

падсекцыі І (старшыня - к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ імя М. Танка А. Ю. Лозка, сакратар - студэнтка 5 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ М. Латышкевіч), на якой выступілі з дакладамі 8 чалавек. Сярод выступленняў, якія выклікалі найбольшую навуковую цікавасць, удзельнікі падсекцыі адзначылі даклады Латышкевіч Маргарыты, студэнткі 5 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ "Перспектывы псіхафалькларыстычных даследаванняў", Фабрыкант маргарыты. Выкладчыка кафедры псіхалогіі і сацыяльных навук БДУ "Вывучэнне фальклору і міфалогіі ў рамках курса "Этнапсіхалогія": песрпектывы міждысцыплінарнай інтэграцыі" і Саўчанкі Ганны, студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны "Балады Нараўлянскага раёна";

падсекцыі ІІ (старшыня - к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ В. В. Прыемка, сакратар - аспірант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН РБ В. С. Дзянісенка), на якой выступілі з дакладамі 6 чалавек. Найбольшую цткавасць тут выклікалі выступленні Бельскай Наталлі, студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ "Фальклорны рэпертуар аднаго выканаўцы" і Бачыла Ірыны, магістранта кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ "Вобраз беларуса ў малых жанрах фальклору";

падсекцыі ІІІ (старшыня - к.ф.н., дацэнт, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Т. А. Марозава, сакратар - студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ Ж. Клімянок), на якой былі заслуханы 10 дакладаў. Сярод выступіўшых найбольшую цікавасць выклікалі даклады Баброўскай Кацярыны, аспіранта кафедры этналогіі і фалькларыстыкі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ імя М. Танка "Каларыстыка сямейна-абрадавай паэзіі", Цалкі Пятра, студэнта 4 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны "Абрад гукання вясны: агульнабеларускія рысы і рэгіянальныя адметнасці (на матэрыяле запісаў, зробленых у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці)" і Клімянок Жанны, студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ "Жорсткая" прыказка".

Секцыя 3 "Літаратура і фальклор" (старшыня - к.ф.н., дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, сакратар - малодшы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ В. І. Палукошка) працавала ў складзе 10 чалавек. З выступіўшых дакладчыкаў найбольшую ўвагу прысутных прыцягнулі Намеснікава Кацярына, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Славянская філалогія" філалагічнага факультэта БДУ "Дэміфалагічзацыя культуры ў апокрыфах К. Чапэка", Верынай Ульяны, к.ф.н., таршага выкладчыка кафедры рускай літаратуры БДУ "Інтэрнет-паэзія і фальклор: штрыхі да партрэту "паэтычнага народа" і Прохар Маргарыты, старшага рэдактара Белтэлерадыёкампаніі беларускага радыё "Мастацкае пераасэнсаванне хрысціянскай і фальклорнай вобразнасці ў творах пра Чарнобыль І. Шамякіна, В. Казько, В. Карамазава, У. Яварыўскага".

Секцыя 4 "Міфалогія, фальклор, сучаснасць" (старшыня - навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН РБ А. М. Боганева, сакратар - суіскальнік кафедры кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ Н. Анапрэенка) працавала ў складзе 7 чалавек, сярод якіх найбольшую ўвагу выклікалі выступленні Ісачэнка Надзеі, студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта ГДУ ім. Ф. Скарыны "Уяўленні аб зорках у міфалагічнай традыцыі Гомельшчыны" і Боганевай Алены, навуковага супрацоўніка сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН "Кананічныя і некананічныя матывы беларускай "народнай Бібліі".

Падрыхтоўка і правядзенне канферэнцыі былі арганізаваны на належным навуковым і арганізацыйным узроўні. Вынікам праведзеных чытанняў стане выданне VІІІ выпуску зборніка навуковых артыкулаў "Фалькларыстычныя даследаванні: кантэкст, тыпалогія, сувязі", а таксама актывізацыя фалькларыстычных сувязей паміж студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ рэспублікі, увядзенне новых даследаванняў і фактаў традыцыйнай культуры беларусаў у навуковы ўжытак і навучальны працэс, выкарыстанне іх у правядзенні фальклорнай практыкі. Інфармацыя аб працы і асноўных выніках Чытанняў плануецца апублікаваць ў газетах "Універсітэт", "ЛіМ" і "настаўніцкая газета". Акрамя таго, яна ўжо прайшла ў эфіры студэнцкага відэаканала "Універсітэт ТВ" 25 і 26 лістапада 2010 г. на плазменных экранах у Інстытуце журналістыкі і галоўным корпусе БДУ.
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.