Сэрвісы

Выстава "Калядная казка"

На адкрыцці выставы навуковы і мастацкі кіраўнік кабінета-музея д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова расказала пра славянскія традыцыі святкавання Каляд і сімвалы надыходзячага года згодна з усходнім календаром, а таксама правяла віктарыну па матэрыялах вучэбнага курса "Славянская міфалогія" і вучэбнага дапаможніка загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры, прафесара Т.І. Шамякінай "Китайский традиционный календарь и славянские мифологические параллели ".

Увазе наведвальнікаў прапанаваны вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія прадаставілі майстрыхі Садружнасці дзелавых і творчых жанчын, выкладчыкі факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ, а таксама студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта, выкананыя ў розных тэхніках: фрывалітэ, бісерапляценне, гілляшыраванне, арыгамі, валянне з воўны. Загадчык кабінета-музея Г.М. Шваба і стараста спецсемінара "Традыцыі і сучаснасць у фальклоры" Д. Чачко выступілі на выставе ў якасці фотамастакоў.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.