Сэрвісы

Вечар антычнай паэзіі

7 снежня 2010 г. на філалагічным факультэце БДУ адбыўся "Вечар антычнай паэзіі", арганізаваны кафедрай класічнай філалогіі.

У рамках імпрэзкі будынак па адрасе К.Маркса, 31 наведалі алімпіскія богі, каб асабіста праверыць, наколькі гіпербарэйцы (г.зн. беларусы) ведаюць і любяць паэзію старажытных грэкаў і рымлян. Як водзіцца на сімпозіўмах багоў, было шмат музыкі, багіні таньчылі, простыя смяротныя спявалі. Галоўным аздабленнем вечарыны сталі вершы Гамера, Сапфо, Авідзія, Вергілія і Гарацыя, якія дэкламаваліся ў мове арыгінала і ў шматлікіх перакладах. Урэшце, алімпійцы засталіся задаволеныя, а самыя разумныя студэнты атрымалі прызы ад Геры, Зеўса і Афрадыты. Напрыканцы студэнты паказалі ўласную тэатральную інтэрпрэтацыю фрагментаў паэмы Авідыя "Навука кахання".

{gallery}2010-12-15{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image