Сэрвісы

Урачыстае адкрыццё вучэбнага кабінета чэшскай філалогіі

Пры садзейнічанні Амбасады Чэшскай Рэспублікі Чэшскім інстытутам па замежных справах філалагічнаму факультэту  перададзены  поўны камплект камп'ютэрнай тэхнікі апошняга пакалення (у тым ліку інтэрактыўная дошка) для вучэбнага кабінета чэшскай філалогіі. Выкладанне чэшскай мовы і літаратуры ў якасці асноўнай спецыяльнасці на філалагічным факультэте адбываецца з 1997 г., а ў якасці прадмета чэшскую мову студэнты-філолагі вывучаюць ўжо амаль паўстагодзя. За гэты час агульнымі намаганнямі выкладчыкаў факультэта, сяброўскіх універсітэтаў Чэхіі, а таксама Амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь зроблена неабходная вучэбна-метадычная база, у прыватнасці складзены багаты фонд вучэбнай, навуковай і мастацкай літаратуры, часопісаў і слоўнікаў, які будзе размешчаны ў новым кабінеце чэшскай філалогіі. Кабінет адчынены пры кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, і яго стварэнне будзе садзейнічаць аптымізацыі вучэбнага працэсу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.