Сэрвісы

Конкурс «Лепшая прэзентацыя на тэму «Зносіны на мовах - мовы зносін»

У перыяд з 23 па 27 красавіка 2011 года адбудзецца абарона прац, падвядзенне вынікаў конкурсу.  Удзельнікі павінны выступіць з папярэдне падрыхтаваным сціслым (не больш чым на 5-10 хвілін) вусным паведамленнем, прадэманстраваўшы сваю працу, і адказаць на пытанні прысутных.

7 мая 2011 года - абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

Форма заяўкі:

  •  Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, дата нараджэння (цалкам).
  •  Назва працы.
  •  Адукацыйная ўстанова, клас.
  •  Пашпартныя звесткі (нумар; дзе, кім і калі выдадзены) ці пасведчання аб нараджэнні.
  •  Адрас, тэлефон.

Патрабаванні да прэзентацый 

Кожны ўдзельнік конкурсу стварае прэзентацыю на тэму «Cross-culture communication».

Прэзентацыя можа быць падрыхтавана ў фармаце Microsoft PowerPoint, Adobe Premiere, Marcomedia Flash.

Працягласць прэзентацыі не можа перавышаць 5 хвілін, прэзентацыя абавязкова павінна мець гукавое суправаджэнне.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца толькі індывідуальныя працы.

Працы на тэмы, не названыя ў гэтым палажэнні, да конкурснай праграмы не дапускаюцца. Кожная праца можа быць прадстаўлена толькі па адным напрамку (спецыяльнасці).

Працы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца і могуць быць выкарыстаны Студэнцкім бізнэс-інкубатарам для публікацыі ў сетцы Інтэрнэт з указаннем аўтара прэзентацыі.

Гатовыя працы здаюцца ўдзельнікамі асабіста па адрасе аргкамітэта: Беларусь, г.Мінск, вул.К.Маркса 31, пакой 122, кафедра англійскага мовазнаўства, тэлефон 227 50 10.

Image

Рэсурсы

Image
Image