У перыяд з 23 па 27 красавіка 2011 года адбудзецца абарона прац, падвядзенне вынікаў конкурсу. Удзельнікі павінны выступіць з папярэдне падрыхтаваным сціслым (не больш чым на 5-10 хвілін) вусным паведамленнем, прадэманстраваўшы сваю працу, і адказаць на пытанні прысутных.
7 мая 2011 года - абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.
Форма заяўкі:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, дата нараджэння (цалкам).
- Назва працы.
- Адукацыйная ўстанова, клас.
- Пашпартныя звесткі (нумар; дзе, кім і калі выдадзены) ці пасведчання аб нараджэнні.
- Адрас, тэлефон.
Патрабаванні да прэзентацый
Кожны ўдзельнік конкурсу стварае прэзентацыю на тэму «Cross-culture communication».
Прэзентацыя можа быць падрыхтавана ў фармаце Microsoft PowerPoint, Adobe Premiere, Marcomedia Flash.
Працягласць прэзентацыі не можа перавышаць 5 хвілін, прэзентацыя абавязкова павінна мець гукавое суправаджэнне.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца толькі індывідуальныя працы.
Працы на тэмы, не названыя ў гэтым палажэнні, да конкурснай праграмы не дапускаюцца. Кожная праца можа быць прадстаўлена толькі па адным напрамку (спецыяльнасці).
Працы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца і могуць быць выкарыстаны Студэнцкім бізнэс-інкубатарам для публікацыі ў сетцы Інтэрнэт з указаннем аўтара прэзентацыі.
Гатовыя працы здаюцца ўдзельнікамі асабіста па адрасе аргкамітэта: Беларусь, г.Мінск, вул.К.Маркса 31, пакой 122, кафедра англійскага мовазнаўства, тэлефон 227 50 10.


BY 
