12 красавіка 2011 г. на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае адкрыццё вучэбнага кабінета славацкай філалогіі з удзелам кіраўніка Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мар'яна Серваткі, прадстаўнікоў кіраўніцтва ўніверсітэта, выкладчыкаў і студэнтаў факультэта. Пры садзейнічанні Пасольства Славацкай Рэспублікі філалагічнаму факультэту перададзены ў дар камплект камп'ютэрнай і капіравальна-множыльнай тэхнікі, а таксама вучэбна-метадычная літаратура для аснашчэння вучэбнага кабінета славацкай філалогіі. Славацкая мова і літаратура - новы вучэбны напрамак, які быў адкрыты на філалагічным факультэце ў гэтым навучальным годзе ў межах спецыяльнасці "Славянская філалогія". Філалагічны факультэт БДУ з'яўляецца адзіным у Беларусі вучэбным падраздзяленнем, якое рыхтуе спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне выкладання славацкай мовы і літаратуры.
{gallery}2011-04-28{/gallery}


BY 
