Працай першага пасяджэння гуртка кіраваў Алесь Уладзіміравіч Бразгуноў, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтар манаграфічнага даследавання «Перакладная белетрыстыка Беларусі ХV-XVII стст.», укладальнік фундаментальнага тома серыі «Беларускі кнігазбор» пад назвай «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан... : перакладная белетрыстыка Беларусі ХV-XVII стст.», аўтар факсімільнага выдання «Беларускі Трышчан» (разам з Надзеяй Старавойтавай), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры» і «Анталогіі даўняй беларускай літаратуры».
Далучайцеся да нашай працы! Шматмоўная даўняя беларуская літаратура чакае сваіх праваднічых у сучаснасць! Творы, напісаныя на стараславянскай, царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай, старапольскай мовах, у Вашым перакладзе на сучасную беларускую мову знойдуць прыхільных і ўдзячных чытачоў сярод новых пакаленняў беларусаў! А Вы з гонарам прылічыце сябе да эліты айчыннай філалагічнай навукі!
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы.
Звяртацца да куратара гуртка ст. выкл. кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ Вольгі Пятроўны Крычко (
Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ


BY 
