Сэрвісы

Першае пасяджэнне творчага гуртка перакладчыкаў-медыявістаў

Працай першага пасяджэння гуртка кіраваў Алесь Уладзіміравіч Бразгуноў, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтар манаграфічнага даследавання «Перакладная белетрыстыка Беларусі ХV-XVII стст.», укладальнік фундаментальнага тома серыі «Беларускі кнігазбор» пад назвай «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан... : перакладная белетрыстыка Беларусі ХV-XVII стст.», аўтар факсімільнага выдання «Беларускі Трышчан» (разам з Надзеяй Старавойтавай), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры» і «Анталогіі даўняй беларускай літаратуры».

Далучайцеся да нашай працы! Шматмоўная даўняя беларуская літаратура чакае сваіх праваднічых у сучаснасць! Творы, напісаныя на стараславянскай, царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай, старапольскай мовах, у Вашым перакладзе на сучасную беларускую мову знойдуць прыхільных і ўдзячных чытачоў сярод новых пакаленняў беларусаў! А Вы з гонарам прылічыце сябе да эліты айчыннай філалагічнай навукі!

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы.

Звяртацца да куратара гуртка ст. выкл. кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ Вольгі Пятроўны Крычко (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.).

                                          Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.