Сэрвісы

Фестываль факультэтаў

13 і 14 мая 2011 г. у БДУ ўпершыню ў гісторыі ўніверсітэта прайшоў фестываль факультэтаў, разлічаны на знаёмтва будучых абітурыентаў з тымі магчымасцямі, якія ім можа прадаставіць вучоба ва ўніверсітэце. У двары галоўнага корпуса быў "пабудаваны" праспект факультэтаў, абсталяваны дзве сцэны: для выступлення калектываў самадзейнасці і для прэзентацый факультэтаў.

Наш факультэт падрыхтаваў для гасцей фестываля сваю канцэртную праграму, праводзілася віктарына, раздаваліся прызы, рэкламныя буклеты. У палатцы дзяжурылі выкладчыкі, студэнты, ад якіх можна было атрымаць падрабязную інфармацыю пра кожную спецыяльнасць, пра тое, што вывучаюць студэнты, як ладзіцца іх вучоба, навуковая праца, адпачынак, куды выязджаюць на практыку, куды можна будзе працаўладкавацца. Безліч пытанняў і на кожнае быў грунтоўны адказ. Спадзяёмся, што праведзены фестываль дасць добры плён, і той, хто сапраўды марыць пра філалогію, зробіць правільны выбар і стане студэнтам ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА  БДУ!

{gallery}2011-05-16{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image