6 и 7 чэрвеня ў межах Адзінага дня рускай мовы, прымеркаванага да дня нараджэння А.С. Пушкіна, праходзіла ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурса «Я ліру прысвяціў...».
6 чэрвеня каля помніка паэту адбыліся чытанні лепшых удзельнікаў конкурса. Адкрыла свята загадчык кафедры рускай літаратуры прафесар С.Я. Ганчарова-Грабоўская і перадала слова вядучай чытанняў У.Ю. Верыной.
Студэнтка 3 курса аддзядення рускай філалогіі Ксенія Герман прачытала «З Піндэмонці» («Не дорого ценю я громкие права...»). Затым Наталля Бельская, студэнтка 2 курса аддзялення «Беларуская філалогія», расказала аб забабонах, якія суправаджалі А.С. Пушкіна ўсюды - нават свой дзень нараджэння Аляксандр Сяргеевіч лічыў нешчаслівым днём.
Яркім было выступленне перакладчыкаў А.С. Пушкіна на беларускую і польскую мову. Свае пераклады прачыталі ці прадставілі студэнты 3 курса аддзялення «Славянская філалогія» Д. Шэўко, В. Глоба, А. Паўловіч, А. Каронта. Іх праца атрымала высокую ацэнку журы конкурса.
Выкладчык кафедры рускай літаратуры В.Ю. Жыбуль выканала пад гітару песню ўласнага сачынення.
Затым працягнулі чытанні канкурсанты і лаурэаты: Д. Шніткова, Д. Ермакова, Т. Ерахавец, А. Радзюк, В. Астроўская.
Данінай павагі пушкінскаму генію стаў удзел у свяце замежных студэнтаў, якія прачыталі «Если жизнь тебя обманет...» на кітайскай мове.
У свяце прымалі ўдзел члены суполкі «Русь», якія не толькі горача падтрымлівалі нашых студэнтаў, але і самі прачыталі вершы.
Завяршылі чытанні лаурэаты ў намінацыі «Лепшае эсэ» Я. Лагуноўская (3 курс) и «Лепшая пародыя» А. Тылец (4 курс).
7 чэрвеня ў Расійскім цэнтры навукі і культуры адбылося урачыстае ўзнагароджанне лаурэатаў. Нашы студэнты А. Радзюк, Д. Шніткова, Д. Ермакова, Т. Ерахавец, К. Герман, А. Тылец ізноў прычыталі свае вершы і атрымалі ў падарунак ілюстрыраваны слоўнік У. Даля. Віншуем!
{gallery}2011-06-10{/gallery}


BY 
