Сэрвісы

Кніга Уладзіміра Навумовіча "Універсітэт - феномен цывілізацыі: Студэнту пра БДУ"

 

Выйшла ў свет кніга дацэнта Уладзіміра Навумовіча "Універсітэт - феномен цывілізацыі: Студэнту пра Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт".

У кнізе асвятляюцца старонкі гісторыі і сённяшняга дня старэйшай ВНУ краіны - БДУ - у агульнай сусветнай адукацыйнай прасторы, шляхі станаўлення і пазіцыя навучання сярэднявечных універсітэтаў - як цывілізацыйных феноменаў, мадэлі, адукацыйныя стылі, рысы ўніверсітэтаў свету, іх роля ў развіцці навуковай думкі, дасягненні навукова-тэхнічнага і грамадскага прагрэсу.

У кнігу ўвайшлі таксама аўтарскія эсэ пра самыя "вострыя" і "малавядомыя" сюжэты з жыцця студэнтаў, тэмы для самастойнай працы, тэсты па "Універсітэтазнаўству". Упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак "Храналагічная табліца ўзнікнення ўніверсітэтаў свету", прыведзеная аўтарам з Кембрыджа і Оксфарда.

У.А. Навумовіч - адзін з распрацоўшчыкаў вучэбнага курса «Універсітэтазнаўства». Кніга "Універсітэт - феномен цывілізацыі" выйшла ў выдавецтве "Чатыры чвэрці" (вул. Б. Хмельніцкага, д. 8, пакой 215, тэл. 331-25-42, кошт - 28 тыс. бел. руб.).

{gallery}2011-06-22{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.