Праблематыка канферэнцыі:
- Беларуская арфаграфія: гісторыя і сучасны стан.
- Закон РБ "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (2008) і яго практычнае выкананне.
- Сучасная беларуская лексікаграфічная практыка.
- Беларуская арфаграфія і вучэбны працэс.
- Уласныя імёны і іх пісьмовае афармленне.
У межах канферэнцыі плануецца правядзенне тэматычнага блока "Іншамоўныя запазычанні ў беларускай мове".
Заяўкі на ўдзел просім даслаць да 1 кастрычніка 2011 г. электроннай або звычайнай поштай на наступныя адрасы:
У заяўцы просім указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, вучоную ступень і званне, кантактны адрас і тэлефон, тэму даклада, а таксама неабходнасць браніравання гасцініцы і тэрмін пражывання.
Па канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Тэкст выступлення (ад 3 да 5 старонак праз адзін інтэрвал) у раздрукаваным выглядзе і на электронных носьбітах (flash-дыску, CD/DVD-дыску) падаваць пры рэгістрацыі.
На першым радку справа ўказваюцца прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў), на другім радку справа - установа, горад. Праз радок па цэнтры ўказваецца назва даклада (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст даклада.
Тэкст работы набіраецца з дапамогай тэкставага рэдактара Microsoft Word. Для гэтага выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, выраўноўванне па шырыні. Палі: верхняе і ніжняе - 2 см, левае - 3 см, правае - 1 см. Абзацны водступ - 1,25 см. Прыклады падаюцца курсівам.
Пры спасылцы ў тэксце на адпаведную крыніцу неабходна ў квадратных дужках указаць нумар крыніцы па спісе выкарыстанай літаратуры і нумар старонкі праз коску, напрыклад: [5, с. 12].
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў дакладаў для публікацыі.
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы"
Прозвішча, імя,
імя па бацьку (поўнасцю)______________________________________________
Месца працы_________________________________________________________
Пасада______________________________________________________________
Вучоная ступень,
званне______________________________________________________________
Паштовы адрас_______________________________________________________
Кантактны тэлефон (+ код)_____________________________________________
Электронная пошта (e-mail)____________________________________________
Назва даклада
____________________________________________________________________
________________________________________________
Дата_________________
Подпіс__________________
Тэлефон для даведак: 222-31-42 (кафедра гісторыі беларускай мовы)


BY 
