Сэрвісы

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы"

 

Праблематыка канферэнцыі:

  1. Беларуская арфаграфія: гісторыя і сучасны стан.
  2. Закон РБ "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (2008) і яго практычнае выкананне.
  3. Сучасная беларуская лексікаграфічная практыка.
  4. Беларуская арфаграфія і вучэбны працэс.
  5. Уласныя імёны і іх пісьмовае афармленне.

У межах канферэнцыі плануецца правядзенне тэматычнага блока "Іншамоўныя запазычанні ў беларускай мове".

Заяўкі на ўдзел просім даслаць да 1 кастрычніка 2011 г. электроннай або звычайнай поштай на наступныя адрасы: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. / Аргкамітэт канферэнцыі. Кафедра гісторыі  беларускай мовы, вул. К. Маркса, 31, філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, 220030, Беларусь. Кантактны тэл.: + 375 17 222 31 42.

У заяўцы просім указаць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, вучоную ступень і званне, кантактны адрас і тэлефон, тэму даклада, а таксама неабходнасць браніравання гасцініцы і тэрмін пражывання.

Па канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Тэкст выступлення (ад 3 да 5 старонак праз адзін інтэрвал) у раздрукаваным выглядзе і на электронных носьбітах (flash-дыску, CD/DVD-дыску) падаваць пры рэгістрацыі.

На першым радку справа ўказваюцца прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў), на другім радку справа - установа, горад. Праз радок па цэнтры ўказваецца назва даклада (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст даклада.

Тэкст работы набіраецца з дапамогай тэкставага рэдактара Microsoft Word. Для гэтага выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, выраўноўванне па шырыні. Палі: верхняе і ніжняе - 2 см, левае - 3 см, правае - 1 см. Абзацны водступ - 1,25 см. Прыклады падаюцца курсівам.

Пры спасылцы ў тэксце на адпаведную крыніцу неабходна ў квадратных дужках указаць нумар крыніцы па спісе выкарыстанай літаратуры і нумар старонкі праз коску, напрыклад: [5, с. 12].

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў дакладаў для публікацыі.

ЗАЯЎКА

на ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы"

Прозвішча, імя,

імя па бацьку (поўнасцю)______________________________________________

Месца працы_________________________________________________________

Пасада______________________________________________________________

Вучоная ступень,

званне______________________________________________________________

Паштовы адрас_______________________________________________________

Кантактны тэлефон (+ код)_____________________________________________

Электронная пошта (e-mail)____________________________________________

Назва даклада

____________________________________________________________________

________________________________________________

Дата_________________

Подпіс__________________

Тэлефон для даведак: 222-31-42 (кафедра гісторыі беларускай мовы)

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.