Запрашаем выкладчыкаў і супрацоўнікаў вучэбна-дапаможнай часткі, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем практык, прыняць удзел у рабоце семінара.
25 лістапада 2011 года адбудзецца пасяджэнне V Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара "Праблемы выкладання фальклору, міфалогіі і этналогіі ў ВНУ і іншых навучальных установах".
Мэта семінара - выпрацоўка творчых падыходаў да выкладання пазначаных дысцыплін, правядзення вучэбных практык па фальклору і этналогіі, абмен вопытам і метадычнымі напрацоўкамі ў дадзенай галіне.
Тэматыка семінара:
1. Стратэгія выкладання фальклору, міфалогіі і этналогіі ў ВНУ.
2. Навуковае і метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.
3. Арганізацыя, правядзенне і метадычнае забеспячэнне вучэбных практык.
4. Прынцыпы арганізацыі архіўнай работы па захаванні фальклорнага і этнаграфічнага фондаў.
Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне - за кошт удзельнікаў. Магчыма размяшчэнне ўдзельнікаў семінара ў 2-хмесцавых нумарах гасцініцы БДУ.
Па выніках працы семінара плануецца выданне матэрыялаў. Матэрыялы папярэдніх семінараў надрукаваны ў зборніках навуковых артыкулаў "Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі" (2008-2011).
Заяўкі на ўдзел у семінары (гл. узор) дасылаць да 20 лістапада 2011 года на адрас: 220030 г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пак. 69 (кафедра тэорыі літаратуры БДУ) або на e-mail:
Праграма семінара будзе размешчана на стэндзе аб'яў у файе факультэта, на дошцы аб'яў кафедры тэорыі літаратуры, а таксама на сайце http://www.phyl.bsu.by/ напярэдадні 25 лістапада.
Афармленне матэрыялаў да публікацыі:
1. Даклад выступлення аб'ёмам да 7 старонак размяркоўваць на аркушы паперы праз 1,0 інтэрвал, палі злева і справа - 2,6 см., зверху - 2,7 см., знізу - 4,1 см. Шрыфт- Times New Roman 14. Да раздрукаванага варыянта прыкладаецца дыскета, дыск ці іншы электронны варыянт.
2. Імя і прозвішча - злева курсівам паўтлустым, далей вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам праз інтэрвал пасярэдзіне назва выступлення.
3. Спасылкі на літаратуру рабіць у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка - курсівам), Напрыклад: [1, 23]. Слова "літаратура" - вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам 14.
4. У адпаведнасці з патрабаваннямі выдавецтваў пры цытаванні крыніцы з шматтомнага выдання трэба ўказваць, у колькіх тамах увогуле выйшла выданне, а пасля той том, які выкарыстоўваецца. Калі выкарыстоўваецца зборнік артыкулаў, указваецца яго назва і рэдактар ці ўкладальнік. Калі крыніца не мае аўтара на вокладцы, пасля яе назвы абавязкова ўказваецца від выдання: зборнік артыкулаў, энцыклапедычны даведнік, матэрыялы канферэнцый і г.д. з указаннем рэдактара ці ўкладальніка.
5. Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар, н-д: [*1].
6. Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, н-д: А.А.Патабня;
7. Двухкоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор - «»).
Пры неадпаведнасці афармлення ўзору матэрыялы будуць вернуты аўтару!
УЗОР АФАРМЛЕННЯ:
Алесь Міхалюк
ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АРХІЎНЫХ ФОНДАЎ
У НАВУЧАЛЬНЫМ ПРАЦЭСЕ
Тэкст.
ЗАЎВАГІ
*1. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы фальклорнага архіва кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны.
ЛІТАРАТУРА
1. Саламевіч Я. Народная песня. Мінск, 1978.
2. Словарь литературоведческих терминов / ред.-сост.: Л.И.Тимофеев, С.В.Тураев. М., 1998.
3. Вяселле. Песні: у 6-ці кн. Кн. 1 / склад. Л.А.Малаш. Мн., 1980.
4. Цішчанка І. К. Сямейна-бытавая лірыка // Сямейна-бытавыя песні / Склад. І.К.Цішчанка. Мінск, 1984.
Форма заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі(калі ласка, запоўніце ўсе палі) |
|
|
імя, імя па бацьку, прозвішча
|
|
|
навуковае званне |
|
|
месца працы (вучобы) |
|
|
тэма даклада |
|
|
кантактны тэлефон, |
|
|
кантактны адрас |
|


BY 
