Кафедра тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Фалькларыстыка" БДУ запрашаюць да ўдзелу ў ХІ Шырмаўскіх чытаннях, якія адбудуцца 24.11.2011 года (чацвер, 945).
Па выніках плануецца выданне 9 выпуску зборніка навуковых артыкулаў "Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі". Да супрацоўніцтва запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі. Матэрыялы прадстаўляць у раздрукаваным і электронным выглядзе на кафедру тэорыі літаратуры, аўд. 69 да 24.12.2011 года. Заяўкі прымаюцца да 20.11.2011 года.
Спецыфіка зборніка традыцыйная: артыкулы павінны быць звязаны з фальклорам - беларускім або іншанацыянальным. Агульная тэматыка:
- Рыгор Шырма як збіральнік, даследчык, інтэпрэтатар народнай песні;
- фальклор у культуразнаўчым, этналінгвістычным, літаратуразнаўчым аспектах;
- традыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка;
- метадалогія фалькларыстычных даследаванняў;
- напрамкі фалькларыстычных даследаванняў (класічная фалькларыстыка, параўнальная фалькларыстыка, міфафалькларыстыка, этнафалькларыстыка, соцыяфалькларыстыка, гендарная фалькларыстыка, інтэграцыйная фалькларыстыка);
- фалькларызм і міфалагізм у літаратуры;
- спецыфічныя рысы фалькларызуючага тэксту (полігенетычнасць сюжэтаў, матываў, вобразаў, тропаў, гіперфалькларызм, гіперміфалагізм, архетыпны слой, тэкст і фальклорны прататып, трансфармацыі міфа, тыпы фалькларызму і г.д.).
Разам з матэрыяламі просім прадставіць звесткі пра аўтара (гл. форму заяўкі).
Наш адрас: 220030 г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, пак. 69 (кафедра тэорыі літаратуры БДУ); e-mail:
Выданне ажыццяўляеца за кошт саміх удзельнікаў.
Афармленне матэрыялаў да публікацыі:
1) Даклад выступлення аб'ёмам да 7 старонак размяркоўваць на аркушы паперы праз 1,0 інтэрвал, палі злева і справа - 2,6 см., зверху - 2,7 см., знізу - 4,1 см. Шрыфт - Times New Roman 14. Да раздрукаванага варыянта прыкладаецца дыскета, дыск ці іншы электронны варыянт.
2) Імя і прозвішча - злева курсівам паўтлустым, далей вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам праз інтэрвал пасярэдзіне назва выступлення.
3) Спасылкі на літаратуру рабіць у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка - курсівам), Напрыклад: [1, 23]. Слова "літаратура" - вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам 14.
4) У адпаведнасці з патрабаваннямі выдавецтваў пры цытаванні крыніцы з шматтомнага выдання трэба ўказваць, у колькіх тамах увогуле выйшла выданне, а пасля той том, які выкарыстоўваецца. Калі выкарыстоўваецца зборнік артыкулаў, указваецца яго назва і рэдактар ці ўкладальнік. Калі крыніца не мае аўтара на вокладцы, пасля яе назвы абавязкова ўказваецца від выдання: зборнік артыкулаў, энцыклапедычны даведнік, матэрыялы канферэнцый і г.д. з указаннем рэдактара ці ўкладальніка.
5) Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар, н-д: [*1].
6) Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, н-д: А.А.Патабня;
7) Двухкоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор - «»).
Пры неадпаведнасці афармлення ўзору матэрыялы будуць вернуты аўтару.
УЗОР АФАРМЛЕННЯ!!!
Андрэй Сысоў
ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ ВОБРАЗА РУСАЛКІ Ў БАЛАДАХ АДАМА МІЦКЕВІЧА "СВІЦЯЗЯНКА" І "РЫБКА"
Тэкст.
ЗАЎВАГІ
*1. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы рэгіянальнага архіва вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры кафедры тэорыі літаратуры БДУ.
ЛІТАРАТУРА
1. Саламевіч Я. Народная песня. Мінск, 1978.
2. Словарь литературоведческих терминов / ред.-сост.: Л.И.Тимофеев, С.В.Тураев. М., 1998.
3. Вяселле. Песні: у 6-ці кн. Кн. 1 / склад. Л.А.Малаш. Мінск, 1980.
4. Цішчанка І. К. Сямейна-бытавая лірыка // Сямейна-бытавыя песні / Склад. І.К.Цішчанка. Мінск, 1984.
Форма заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі(калі ласка, запоўніце ўсе палі) |
|
|
імя, імя па бацьку, прозвішча
|
|
|
навуковае званне |
|
|
месца працы (вучобы) |
|
|
тэма даклада |
|
|
кантактны тэлефон, |
|
|
кантактны адрас |
|


BY 
