24 верасня 2011 года Студэнцкі Саюз Філалагічнага Факультэта БДУ ў час залатой восені зрабіў падарунак усім першакурснікам - квіткі ў лета. Жадаючых адправіцца ў падарожжа было шмат і гэта вельмі лёгка патлумачыць, хто ж будзе здольны адмовіцца ад казачнай вандроўкі на Мінскае мора, дзе чакаюць новыя сябры, вяселы канцэрт, спартыўныя гульні, мора ўсмешак і добрага настрою?!
Раніца. Крапае маленькі дожджык, сваю песню напявае ветрык, з дрэўцаў ападаюць рознакаляровыя лісточкі і ні аднаго ласкавага сонечнага праменчыка! Але ж толькі ўсе мы з'явіліся на Мінскім моры, як сонейка ўсміхнулася кожнаму з нас і падняло ўсім настрой.
На імправізаванай сцэне кожны першакурснік змог паказаць усім свае таленты, доказам могуць паслужыць візітоўкі кожнай каманды: можна было паспяваць з "Брэменскімі музыкамі", пачуць песню мора з "Піратамі Мінскага мора" і напоўніцца пазітыўнай энергіяй з групай "220V". А якія спартыўныя першакурснікі Філалагічнага Факультэта! Усе паспяхова прайшлі павуцінку, разгадвалі загадкі, цудоўна арыентаваліся па картам, нібы сапраўдныя піраты. Але ж толькі адна каманда мела магчымасць больш за іншыя адчуць цеплыню ўсмешак гледачоў і акунуцца ў мора апладысментаў, бо яны былі першымі, яны - пераможцы "Мінскага мора-2011" і іх імя "Божыя авечкі". І хай яны носяць нейкае патаемнае і нават трошкі смешнае імя, яны пераможцы, а пераможцаў не судзяць.
Казачнае падарожжа завяршыла вясёлая дыскатэка пад адкрытым небам, на беразе сапраўднага мора, Мінскага мора, чым Вам не лета?
{gallery}2011-10-14{/gallery}


BY 
