Сэрвісы

Ты стараста!

З  4 па 6 кастрычнiка ў САК БДУ «Брыганцiна» адбыўся выязны  адукацыйны семінар для стараст навучальных груп першага курса «Ты стараста!».

Ужо ў пяты раз БДУ збірае першакурснікаў, каб азнаёміць іх з будучай працай у ролі галоўнага чалавека групы. У рамках адукацыйнага семінара студэнты займаліся на вучэбных секцыях, сустракаліся з адміністрацыяй і Студэнцкімі арганізацыямі БДУ. Кульмінацыйным момантам стала сустрэча з рэктарам, на якой старастам была дадзена магчымасць задаць Сяргею Уладзіміравічу Абламейка  ўсе пытанні, якiя iх цікавiлi. Варта адзначыць, што семінар праходзіў на конкурснай аснове, 18 факультэтаў і інстытутаў змагаліся паміж сабой за званне «Лепшыя старасты БДУ». У гэтым годзе арганізатары падышлі да справы з крэатывам: усе каманды стараст прадстаўлялі якую-небудзь пэўную краіну. Самі каманды складаліся з двух або трох факультэтаў. Старасты філалагічнага факультэта ў супрацоўніцтве з механіка-матэматычным факультэтам прадстаўлялі Бразілію і зрабілі гэта цудоўна. У выніку каманда «О, Рыа-Рыа» заняла I месца ў конкурсе «Клуб вясёлых стараст» і II месца ў агульным камандным заліку. Віншуем нашых стараст і спадзяемся, што дадзены семінар быў стартам да паспяховай і плённай працы ў якасці старасты БДУ.

{gallery}2011-10-15{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image