У межах святкавання 90-гадовага юбілею БДУ 20-21 кастрычніка 2011 г. на філалагічным факультэце прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы", якую ладзіла кафедра гісторыі беларускай мовы. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі ход выканання закона РБ "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (2008), а таксама практычныя пытанні, звязаныя з выкарыстаннем новых правілаў у школьным навучанні, сродках масавай інфармацыі, лексікаграфічнай практыцы. Удзел у канферэнцыі прынялі як непасрэдныя распрацоўшчыкі Правілаў (прафесар Віктар Іўчанкаў), так і навукоўцы з ВНУ (прафесар Мікалай Прыгодзіч, дацэнты Зінаіда Бадзевіч, Ігар Клімаў, Ірына Гапоненка і інш.), супрацоўнікі акадэмічнага Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (Ігар Капылоў, Святлана Шацёр-Шалюта, Святлана Ліпніцкая), настаўнікі і метадысты Фёдар Піскуноў, Зміцер Саўка, Валянціна Лапанік і інш.
21 кастрычніка адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму "Іншамоўныя запазычанні ў беларускай мове", прысвечанага вядомаму аўстрыйскаму беларусісту Герману Бідэру, які ў гэты дзень адзначаў сваё 70-годдзе. З дакладамі аб навуковай дзейнасці юбіляра выступілі прафесары Генадзь Цыхун і Мікалай Прыгодзіч.
Па выніках працы канферэнцыі прыняты рэкамендацыі, скіраваныя на далейшае ўдасканаленне правапісных нормаў беларускай мовы.
{gallery}2011-11-14{/gallery}


BY 
