Сэрвісы

Прэзентацыя альманаха студэнцкага паэтычнага гуртка “Альтанка”

15 лістапада на філалагічным факультэце Белджяржуніверсітэта адбылася прэзентацыя альманаха студэнцкага паэтычнага гуртка “Альтанка”. Літаратурная імпрэза была прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Паэтычны свет Максіма Багдановіча вылучаецца высокімі пачуццямі, ахоплівае шырокія гістарычныя каардынаты, пачынаючы ад першых летапісцаў, Францыска Скарыны, дзеячаў нацыянальнага адраджэння да сучасных яму вобразаў і сімвалаў роднага краю, Бацькаўшчыны. Удзельнікі паэтычнага гуртка годна працягваюць традыцыі класіка. Пазнаёміцца з маладымі талентамі філфака (Ганнай Кавалёвай, Максімам Баравіком, Сяргеем Самахвалам, Аксанай Ючкавіч, Вольгай Сауленка, Валерыей Пучыла, Марынай Варабей), якія плённа працуюць пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, паэтэсы Ірыны Багдановіч, прыйшлі галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Таццяна Сівец і загадчык аддзела паэзіі Вікторыя Трэнас.

{gallery}2011-11-18{/gallery}

 

Image

Рэсурсы

Image
Image