Традыцыйны Калядны паэтычны вечар філфака сабраў 21 снежня, перад Раством, студэнтаў, выпускнікоў філфака, выкладчыкаў. Цуд такіх сустрэчаў у тым, што кожны год тут гучаць новыя галасы, што ў гэтых вечароў ужо ёсць пастаянныя наведнікі – і гэта не толькi арганізатары, – і ў тым, што прастора філфакаўскай аўдыторыі на нейкі момант пашыраецца да абсягаў сусветнай паэзіі. На філфаку жыве не толькі дух навукі, але і творчасць.
Арганізатары вечара – кафедра замежнай літаратуры, кафедра рускай літаратуры.


BY 
