5 студзеня 2012 г. на філалагічным факультэце БДУ адбыўся “Дзень адчыненых дзвярэй”. На філфаку заўсёды рады гасцям, а ў гэты дзень – асабліва: факультэт наведалі навучэнцы сярэдніх школ, якія 1 верасня 2012 г. могуць стаць студэнтамі найстарэйшага гуманітарнага факультэта Універсітэта.
Дэкан філфака прафесар І.С. Роўда распавёў патэнцыяльным абітурыентам аб гісторыі факультэта, аб наяўных спецыяльнасцях і спецыялізацыях, аб новаўвядзеннях прыёмнай кампаніі 2012 г., у прыватнасці, аб тым, што азначае агульны конкурс на спецыяльнасці “Нямецкая філалогія”, “Французская філалогія”, “Італьянская філалогія”, “Усходняя (кітайская) філалогія”. Зараз на гэтыя спецыяльнасці можна будзе здаваць любую замежную мову і вывучаць тую ці іншую мову з нуля. Выбар спецыяльнасці ажыццяўляецца на суразмоўі з дэканам. Перавагу пры гэтым маюць тыя абітурыенты, у якіх больш высокі бал.
Расказаўшы аб факультэце, дэкан адказаў на шматлікія пытанні, датычныя новых спецыялізацый, выбару замежных моў на славянскай і рамана-германскай філалогіях, размеркаванні, платнай адукацыі, прадастаўлення інтэрната.
Развітваючыся з будучымі філолагамі, дэкан выказаў надзею на сустрэчу з кожным патэнцыяльным абітурыентам у актавай зале філфака 30 жніўня 2012 г. – на сустрэчы з першакурснікамі.
{gallery}2012-01-09{/gallery}


BY 
