Сэрвісы

«Снежная каралева» на філфаку

У гонар навагодніх святаў на факультэце адбылася прэм'ера музычнай казкі "Снежная каралева" (рэжысёр – выкладчык кафедры прыкладной лінгвістыкі К. А. Варанцова, музычны кіраўнік - выкладчык кафедры прыкладной лінгвістыкі І.М. Хахлова). У пастаноўцы спектакля прынялі ўдзел студэнты-замежнікі з Кітая, Турцыі, Туркменістана і Ірана. Нягледзячы на тое, што ў паўсядзённым жыцці ўсе «артысты» сустракаюцца адзін з адным нячаста, бо вучацца на розных курсах і ў розных групах, агульнае захапленне тэатрам зрабіла іх сябрамі.

Сярод гледачоў можна было ўбачыць не толькі замежных студэнтаў (некаторыя з іх прыйшлі ў госці з іншых мінскіх ВНУ), але і іх беларускіх сяброў і, вядома, выкладчыкаў. Выступаць перад такой сур'ёзнай аўдыторыяй –вялікая адказнасць, але артысты выдатна справіліся са сваімі ролямі. Узнагародай для іх сталі шчырыя апладысменты гледачоў. Асабліва шмат кампліментаў дасталася выканаўцам галоўных роляў –студэнтам 2 курса філалагічнага факультэта Білікэ Саймэйці (Герда) і Цянь Іцюню (Кай), якія праявілі сябе не толькі як таленавітыя акцёры, але і як цудоўныя спевакі. Песні "Прамень сонца залатога", "Лясны алень" і "Папялушка" ў іх выкананні выклікалі буру захапленняў глядзельнай залы. Не засталося без увагі і выступленне трох студэнтак 2 курса Хань Ян, Цзін Сяоды і Чжао Бо, якія выканалі ў спектаклі песню на беларускай мове "Завіруха мяце, завіруха".

{gallery}2012-01-17{/gallery} 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.