Сэрвісы

Тыдзень беларускай мовы

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 20 па 24 лютага 2012 г. праводзіць Тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

20.02.2012 (панядзелак, 1245– 1415) У гасцях на філфаку”

Да ўдзелу запрошаны літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст, доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў А. І. Мальдзіс; дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё, паэт Н. Я. Гальпяровіч. Гутарка пойдзе аб гісторыка-сацыяльных праблемах вяртання музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей з-за межаў Беларусі, а таксама ролі сродкаў масавай інфармацыі ў папулярызацыі нацыянальнай культуры, мовы, традыцый.

21.02.2012 (аўторак, 1000 – 1200) Міжнародны дзень роднай мовы

Афіцыйнае адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара БДУ акадэміка С.У. Абламейкі.

Прапануецца літаратурна-музычная кампазіцыя “Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова…” Будуць прачытаны вершы на мовах, якія вывучаюцца на філалагічным факультэце, а таксама ўласныя вершы студэнтаў, прысвечаныя роднай мове.

Да ўдзелу таксама запрошаны дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі А.А. Лукашанец, паэт-песеннік, аўтар Дзяржаўнага гімна Беларусі У.І. Карызна, узорны харэаграфічны ансамбль “Першацвет” і інструментальны ансамбль “Чабарок” СШ № 71 г. Мінска (кіраўнік М.Я. Клімовіч).

22.02.2012 (серада, 1245 – 1415) “Філалогія і Я”

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня з удзелам студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”.

23.02.2012 (чацвер, 1245 – 1415) Дзень беларускай філалогіі

Тэма: “Беларуская мова ў кантэксце іншых славянскіх моў”

Сустрэча з галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела славістыкі і тэорыі мовы НАН РБ, ганаровым доктарам Сафійскага ўніверсітэта, замежным членам Македонскай Акадэміі навук, старшынёй таварыства “Беларусь-Балгарыя”, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі прафесарам доктарам філалагічных навук Г.А. Цыхуном.

24.02.2012 (пятніца, 1245– 1415) Дзень беларускага перакладу

Тэма: “Святое Евангелле і праблемы яго перакладу на беларускую мову”.

Да ўдзелу запрошаны старшыня “Камісіі па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры”, сааўтар слоўніка сучаснай беларускай мовы і энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы, кандыдат гістарычных навук, магістр тэалогіі, перакладчык Уладыслаў Завальнюк.

Image

Рэсурсы

Image
Image