20 лютага 2012 г. у межах “Тыдня беларускай мовы” адбылася творчая сустрэча “У гасцях на філфаку”. Дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё, паэт Н. Я. Гальпяровіч расказаў аб ролі сродкаў масавай інфармацыі ў папулярызацыі нацыянальнай культуры, мовы, традыцый. У выступленні вядомага беларускага літаратуразнаўцы, гісторыка, пісьменніка, журналіста, доктара філалагічных навук, прафесара, ганаровага старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў А. І. Мальдзіса гаворка ішла аб гісторыка-сацыяльных праблемах вяртання музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей з-за межаў Беларусі.
{gallery}nedelya_bel_1den{/gallery}


BY 
