23 лютага 2012 г. у межах “Тыдня беларускай мовы” прайшоў “Дзень беларускай філалогіі”. Адбылася сустрэча з галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела славістыкі і тэорыі мовы НАН РБ, ганаровым доктарам Сафійскага ўніверсітэта, замежным членам Македонскай Акадэміі навук, старшынёй таварыства “Беларусь – Балгарыя”, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі прафесарам доктарам філалагічных навук Г.А. Цыхуном.
Выступілі кандыдат філалагічных навук дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы С.М. Запрудскі, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук М.П. Антропаў. Намеснік дэкана філалагічнага факультэта С.А. Важнік прадставіў зборнік “Выбраных прац” Г.А. Цыхуна, выдадзены ў серыі “Моваведы Беларусі”.
{gallery}2012-02-23{/gallery}


BY 
