Сэрвісы

Конкурс творчых работ

Кафедра гісторыі беларускай літаратура філалагічнага факультэта, Фундаментальная бібліятэка і Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта абвяшчаюць конкурс творчых работ, прысвечаных Году кнігі ў Рэспубліцы Беларусь і 910-годдзю з дня нараджэння беларускай асветніцы, Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца студэнты 1 і 2 ступені атрыманння вышэйшай адукацыі, аспіранты і навучэнцы БДУ – члены галіновага прафсаюза.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна з 12 сакавіка да 7 красавіка 2012 года адаслаць сваю работу па элекроннай пошце на адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. (з паметкай: для конкурсу), астатнія работы прымаюцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 4, каб. 203 (галоўны корпус БДУ) разам з заяўкай на ўдзел у конкурсе.

У межах конкурсу  будуць разглядацца творчыя работы наступных накірункаў (па намінацыях):

  1. Навукова-даследчыя: курсавыя работы студэнтаў пра вялікую беларускую асветніцу, звязаныя з жыццём і дзейнасцю святой Еўфрасінні, пра знакамітых продкаў, яе эпоху, пра лёс заснаваных ёю манастыроў;
  2. Літаратурныя: вершы, апавяданні, легенды, казкі і іншыя творы, якія расказваюць пра святую Еўфрасінню сродкамі мастацкага слова;
  3. Журналісцкія: эсэ, нарысы, публіцыстычныя артыкулы, прэзентацыі, фотаздымкі, прысвечаныя найстаражытнейшай на Беларусі Полацкай епархіі, пра існуючыя зараз на Полаччыне храмы і манастыры;
  4. Праектныя: “Моладзь за духоўнае адраджэнне”. Работы прымаюцца ў электронным выглядзе з міжрадковым палутарным інтэрвалам. Аб’ём не большы за 5 (пяць) аркушаў;
  5. Мастацкія: малюнкі і карціны, прысвечаныя тэме “Прападобная Еўфрасіння – выбітная асветніца і настаўніца”. Арыгіналы прадстаўленых работ павінны быць не меншыя за фармат А4 і не большыя за фармат А3.
  6. Дэкаратыўна-прыкладныя: бацік, габелен, мастацкая разьба, кераміка, вышыўка, вязанне, макрамэ, прысвечаныя тэме “Старажытная зямля Полацкая”.   

 

Заяўка

на ўдзел у конкурсе творчых работ

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка (цалкам) __________________ ________________________________________________________________

Дата нараджэння «_____»____________________________________

 

Факультэт, курс ___________________________________________

________________________________________________________________

Кантактныя тэлефоны, электронная пошта ______________________

________________________________________________________

Тэма работы ______________________________________________

__________________________________________________________________

_________________________________________________________________

  

Дата___________

План мерапрыемстаў

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.