Сэрвісы

Навукова-практычны семінар

Паважаныя калегі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у працы навукова-практычнага семінару «Тэарэтычныя перадумовы і спецыфіка фарміравання моўнай асобы ва ўмовах інавацыйнага развіцця вышэйшай адукацыі», які адбудзецца 20 красавіка 2012 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце на базе кафедры нямецкага мовазнаўства філалагічнага факультэта. 

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 14 красавіка 2012 года прадставіць:

            - заяўку ўдзельніка ў прапанаванай форме;

            - рэзюмэ даклада ў электронным альбо друкаваным варыянце.

Па выніках семінару плануецца публікацыя электроннага зборніка матэрыялаў на сайце Белдяржуніверсітэта. Асабісты ўдзел у працы семінару абавязковы, пры гэтым неабходна прадставіць  друкаваны альбо электронны варыянт даклада.

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Мовы семінара: беларуская, русская, нямецкая, англійская.

Арганізацыйныя пытанні

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў арганізацыйны камітэт семінару на адрас электроннай пошты:Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript., а таксама па тэлефоне:+375 17 227-50-10.

Заяўку на ўдзел у семінары з рэзюмэ даклада (да 0,5 стар.) просім дасылать па адрасе: 220030, Мінск-30, вул. К.Маркса, 31, к. 120, філалагічны факультэт БДУ, кафедра нямецкага мовазнаўства ці па адрасе электроннай пошты: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Расходы на праезд, харчаванне і пражыванне кампенсуюцца ўстановай, якая ўдзельніка камандзіруе.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.