21 сакавіка ў Інстытуце журналістыкі БДУ адбылося сапраўднае свята: выбіралі Міс International BSU. Конкурс праводзіўся ўпершыню і быў арганізаваны Саветам зямляцтваў БДУ. У ім удзельнічалі прывабныя замежныя студэнткі з розных факультэтаў. Філалагічны факультэт прадстаўлялі Зэйнэп Джашкун (Турцыя) і Білікэ Саймэйці (Кітай).
У зале не было вольных месцаў: падтрымаць дзяўчат прыйшлі іх аднакурснікі, сябры, выкладчыкі. Удзельніцы дэманстравалі вячэрнія сукенкі, адказвалі на складаныя пытанні вядучых і, канешне, здзіўлялі публіку сваімі талентамі. Зэйнэп выканала энергічную кампазіцыю Таркана “Dudu”, а Білікэ выбрала для выступлення песню Адэлі «Rolling in the Deep». Разам з ёй на сцэну выйшлі сябры-музыканты з гітарамі і ўдарнымі. Жывая музыка і чароўны голас Білікэ так ўразілі залу, што менавіта яе выбралі “Міс глядацкіх сімпатый”. Абаяльная Зэйнэп перамагла ў намінацыі “Міс усмешка”.
Віншуем, дзяўчаты! Ганарымся вамі!
{gallery}2012-03-28{/gallery}


BY 
