Сэрвісы

Навуковы семінар Ж.В. Некрашэвіч-Кароткай “ЛАЦІНАМОЎНЫ ЛІРА-ЭПАС БЕЛАРУСІ ЭПОХ РЭНЕСАНСУ І РАННЯГА БАРОКА”

Шаноўныя калегі! 10 красавіка ў 12:45 у аўдыторыі 62 філалагічнага факультэта БДУ адбудзецца навуковы семінар кандыдата філалагічных навук, дацэнта Ж.В. Некрашэвіч-Кароткай “ЛАЦІНАМОЎНЫ ЛІРА-ЭПАС БЕЛАРУСІ ЭПОХ РЭНЕСАНСУ І РАННЯГА БАРОКА”. У праграме семінара: прэзентацыя манаграфічных даследаванняў Ж.В. Некрашэвіч-Кароткай “Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні Рэнесанс” і “Беларуская лацінамоўная паэма: позні Рэнесанс і ранняе Барока”, а таксама семінар-практыкум “Nulli concedo: творчыя здабыткі перакладчыкаў філалагічнага факультэта БДУ”. Далучайцеся да нашай працы!

Савет маладых вучоных філфака БДУ

Творчы гурток перакладчыкаў-медыявістаў

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры

Image

Рэсурсы

Image
Image